Skip to main content

Супрацоўнікі СМІ Гродзенскай дыяцэзіі віншуюць чытачоў са святам Божага Нараджэння

boze-wiateczne-dzwonki-narodzenie-gwiazdki“Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 10–11).

Усемагутны зноў дае нам ласку святкавання Божага Нараджэння. У чарговы раз схіляем калені перад бэтлеемскай стаенкай і ўшаноўваем Дзіцятка, якое прыходзіць у свет і становіцца адным з нас, каб узбагаціць убоства людскіх сэрцаў сваёй ласкай і сагрэць іх цяплом вялікай любові.

Перажываючы сёлетнія святы Божага Нараджэння, хочам скласці Вам самыя сардэчныя віншаванні. Няхай гэты час дапаможа адчуць блізкасць Эммануэля – Бога з намі, які, сам будучы Любоўю і Супакоем, прыносіць любоў і супакой свету. Жадаем радасных, вясёлых, поўных надзеі і аптымізму свят Нараджэння Пана. Усяго Божага – добрага і прыгожага – у Новым 2017 годзе!

Супрацоўнікі Сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі