Skip to main content

Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў катэдры ў Гродне: 5 тэзісаў адносна ўзрастання ў веры ад біскупа Алега Буткевіча

aleg2Сёлетнія адвэнтавыя рэкалекцыі ў галоўнай святыні Гродзенскай дыяцэзіі ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас духоўных практыкаванняў, якія праходзілі з 16 па 18 снежня, іерарх засяродзіў увагу вернікаў на тэме паглыблення і ўдасканалення веры. Прапануем вашай увазе 5 тэзісаў з гамілій біскупа Алега.

1. "Вера - гэта досвед, а не толькі тэорыя. Неабходна пазнанне веры - г. зн. набыццё даверу да Бога. Менавіта да гэтага і вядзе вопыт".

2. "Падчас пошуку Бога вельмі важна не спыняцца. У веры заўсёды ёсць да чаго імкнуцца".

3. "Сімвал хрысціянства - крыж. Менавіта крыж з'яўляецца знакам любові, бо няма большай любові, калі хто жыццё аддае за бліжняга".

4. "Як кажа Хрыстос: "Шлях да адкуплення цярністы. Правільная і плённая дарога патрабуе ад чалавека пэўных намаганняў"".

5. "Любоў - гэта адказнасць і ахвяра. Будзьце ўпэўненыя, Бог адчувае адказнасць за сваіх дзяцей".

aleg1

Рэкалекцыі — гэта добры час для роздуму над жыццём, слухання і малітвы. Духоўныя практыкаванні - гэта таксама адпаведная нагода, каб задумацца над сабою, здаць своеасаблівы экзамен з усяго свайго жыцця і прааналізаваць шлях уласнага развіцця.

В. Сяліцкая