Skip to main content

Біскуп Алег Буткевіч правёў адвэнтавыя рэкалекцыі ў парафіі ў Ляцку

liadsk3У парафіі св. Станіслава Мучаніка у Ляцку (Шчучынскі дэканат) адбыліся парафіяльныя рэкалекцыі, якія з 9 па 11 снежня праводзіў біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. Падчас духоўных практыкаванняў іерарх разважаў над праблемамі, якія пагражаюць сучасным сужанствам. Біскуп Алег зрабіў акцэнт на тым, што з клопатаў заўсёды можна знайсці выхад, калі запрасіць у сям'ю Бога:

 

liadsk2

- Жыццё чалавека - гэта бясцэны дар, які трэба берагчы, а Бог, ствараючы чалавека, загадаў каб ён быў плодны і размнажаўся. Прымаючы Бога у сваю сям’ю, мы не можам не прыняць і Божы план, але пакліканыя каб яго разважаць і, зразумеўшы, рэалізаваць. Гэта прыносіць неабмежаванае шчасце кожнаму чалавеку, а асабліва з’яўляецца прыкладам веры для дзяцей.

liadsk3

Ардынарый дадаў, што Бог, ствараючы чалавека з любові, уклаў у яго сэрца вялікую любоў і прагненне пошуку Госпада, ахвоту яднання з Ім, якую грэх забівае, што робіць чалавека нясчасным.

Рэкалекцыі скончыліся пастырскім бласлаўленнем.

АМ