7 cнежня а 15.00 гадзіне ў актавай зале Яна Паўла II ВДС у Гродне адбылася сустрэча Ксяндза Кардынала Зянона Грахалеўскага з рэктарамі духоўных семінарый Беларусі, выкладчыкамі дзяржаўных універсітэтаў, студэнтамі і семінарыстамі, а таксама з прадстаўнікамі СМІ. Ксёндз Кардынал выступіў з рэфератам на тэму "Навізна Хрыстовага святарства". Потым адбылася прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.