14 cнежня клерыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Здзіславам Вэдэрам SDB наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы - прытулка для састарэлых і хворых, якіх даглядае супольнасць сясцёр Маці міласэрнасці.
Семінарысты падзяліліся з жыхарамі прытулку радасцю перажывання асаблівага часу ласкі, якая выплывае з неспасцігальнай таямніцы Божага Нараджэння. Клерыкі таксама сталі сведкамі складанай і ахвярнай працы, якую выконваюць манахіні, і якая неабходна для ўцелаўлення Божай Міласэрнасці ў сучасным свеце.
"Сустрэча пакінула пасля сябе глыбокі след у нашых сэрцах, - адзначае адзін з семінарыстаў. - Таму што нашая паслуга ў хуткім часе будзе звязана не толькі з малітвай, але і з канкрэтнай дапамогай найбольш патрабуючым".
кл. Яўген Амосенак