Skip to main content

Каласанаўскі Юбілейны Год урачыста распачалі ў Лідзе

jubilej240-гадзіннае набажэнства ў гонар св. Юзафа Каласанса прайшло з 25 па 27 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця НМП у Лідзе. Гэтыя дні сталі асаблівай духоўнай падрыхтоўкай вернікаў да глыбокага перажывання Каласанасаўскага Юбілейнага Года.

Урачыстасці ўзначаліў кс. канонік Уладзімір Гуляй. Апошні дзень набажэнства распачаў святкаванне піярскага Юбілею ў парафіі. Трэба адзначыць, што афіцыйнае адкрыццё Каласанаўскага Юбілейнага Года адбылося таксама 27 лістапада ў Рыме.

40-гадзіннае набажэнства – гэты вялікі дар і ласка для вернікаў. Чарговы раз парафіяне мелі магчымасць асабіста сустрэцца са Збаўцам, укрытым у Гостыі. Праз Божае Слова кс. Уладзімір імкнуўся прыблізіць парафіянам таямніцу Эўхарыстыі, указаць шлях туды, дзе знаходзіцца самы каштоўны скарб жыцця.

jubilej1

jubilej2

jubilej4

jubilej3

Кожны з прысутных у гэтыя дні ў святыні імкнуўся знайсці сваё духоўнае месца каля алтара Хрыста і адчуць сябе шчаслівым перад Яго Абліччам. Напрыканцы набажэнства вернікі выказалі кс. Уладзіміру падзяку за ўдзяленне сакраманту споведзі і Эўхарыстыі, а таксама за супольную малітву.

(АМ)