Skip to main content

Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі памалілася ружанцам праз SKYPE

skype12Пад дэвізам "Марыя Беззаганная - прыкладам чысціні" ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне прайшло ружанцовае набажэнства, падчас якога моладзь з'ядналася ў супольнай малітве з дапамогай інтэрнэт сувязі Skype з вернікамі з іншых парафій Беларусі. Малітва, якой папярэднічала св. Імша, прайшла 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Падчас службы душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза заклікаў прысутных імкнуцца да жыцця ў святасці, адзначаючы, што "Марыя з'яўляецца самай моцнай зброяй ў барацьбе са спакусай. Калі мы саграшылі, бруд застаецца на нашых вачах, памяці і сэрцы. Але заўсёды ёсць час для раскаяння, і трэба карыстацца гэтым, просячы аб Божай ласцы праз заступніцтва Беззаганнай Маці", - дадаў святар. 

skype10

Пасля заканчэння св. Імшы моладзь распачала малітву ў анлайн фармаце разам з вернкіамі з гарадскога пасёлка Свір, Ліды, Навагрудка і Брэста.

skype14

skype15

На завяршэнне ўдзельнікі "Руху чыстых сэрцаў", якія прысутнічалі на набажэнстве, аднавілі свае абяцанні жыць у чысціні. Далі слова перад алтаром Езуса праводзіць цнатлівае жыццё яшчэ 8 чалавек. 

АМ