Skip to main content

Імша ў інтэнцыі спачылага кс. каноніка Людвіка Станішэўскага адбылася ў Гнезне

ludvik127 снежня ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла ў Гнезне (Ваўкавыскі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі спачылага кс. каноніка Людвіка Станішэўскага. Святар быў пробашчам гэтай парафіі з 1989 г. да сваёй смерці.

Імшу з удзелам шматлікіх святароў і вернікаў узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Удзельнікі літургіі маліліся аб Божай міласэрнасці для спачылага і вечным жыцці для яго.

ludvik2

Вернікі, якія за 27 гадоў добра пазналі свайго душпастыра, які, як яны самі кажуць, быў нібыта членам іх сем’яў, не хавалі слёз з-за яго смерці.

У гаміліі кс. Віктар Мыслюк адзначыў, што свайму пакліканню да святарства ў вялікай меры ўдзячны кс. каноніку Людвіку Станішэўскаму, да служэння якога ўважліва прыглядаўся і нарэшце прыняў рашэнне пайсці за Хрыстом.

Ксёндз Віктар Мыслюк узгадаў пра свайго настаўніка як пра руплівага святара, які да апошняга стуку сэрца клапаціўся аб давераным яму Божым народзе.

“Верым, што прыгнечанне і засмучэнне, якія ў хваробе спазнаў ксёндз Людвік, не адлучылі яго ад любові Бога, аб’яўленай і падараванай кожнаму праз Езуса Хрыста, адзінага Збаўцу чалавека”, - сказаў кс. Мыслюк.

Святар заахвоціў усіх парафіян і тых, хто ў сваім жыцці сустрэлі ксяндза каноніка Станішэўскага, да выражэння ўдзячнасці Богу за дар яго жыцця. “Жадаем дзякаваць Богу за ўсё дабро, якое стала ўдзелам канкрэтных людзей і ўсяго Касцёла Гродзенскай дыяцэзіі і Кашалінска-Калабрэскай дыяцэзіі, да якой ён быў інкардынаваны”, - дадаў кс. Віктар Мыслюк.

Святар выказаў надзею, што ў гэты дзень, калі ўсе разам моляцца ў інтэнцыі спачылага кс. Станішэўскага, спадарожнічае глыбокая надзея, што міласэрны Пан падараваў яму вечны прытулак і даў яму ўдзел у краіне жыцця вечнага.

ludvik14

У той жа дзень святая Імша ў інтэнцыі спачылага святара адбылася ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, які абслугоўваў кс. Людвік Станішэўскі ў 1989-1999 гг.

Святар адышоў у жыццё вечнае пасля цяжкай хваробы 2 снежня. Пахавальная святая Імша і пахаванне адбыліся 5 снежня ў парафіі св. Рафала Каліноўскага ў Элку.

Кс. Юрый Марціновіч