
У казанні Ксёндз Кардынал звярнуў увагу на багаты літургічны змест сённяшняга дня. Па-першае, працягваецца Адвэнт – час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. “Хрыстос стукае ў нашы сэрцы. Ён чакае малітвы”, - сказаў Іерарх. Другая акалічнасць – гэта ўспамін св. Мікалая. Прыгадваючы пра яго, Ксёндз Кардынал адзначыў, што “мерай святасці з’яўляецца якасць малітвы”. Трэцяя акалічнасць – гэта 305-годдзе кансэкрацыі гродзенскай катэдральнай базылікі.
Ксёндз Кардынал звярнуў увагу прысутных на тое, што “сёння свет патрабуе малітвы. Людзі мітусяцца, сучасны свет бамбардуе іх. Тым больш патрэбна малітва кансэкраваных асоб. Найважнейшая малітва – гэта Эўхарыстыя. Нічога не дзеецца без Эўхарыстыі. Ніводнае дзяржаўнае ці рэлігійнае свята не абыходзіцца без св. Імшы. Іншыя таінствы ўдзяляюцца звычайна падчас Эўхарыстыі. Толькі гэтае таінства мае сваё ўласнае свята – Божае Цела. Чаму Эўхарыстыя такая важная? Катэхізіс каталіцкага Касцёла паясняе, што сэрцам кожнага сходу вернікаў з’яўляецца Эўхарыстыя. Яна – крыніца і вяршыня ўсяго культа. Іншыя таінствы вядуць да яе. У Эўхарыстыі прысутнічае Хрыстос. Калі мы перажываем Эўхарыстыю, мы пераносімся на два тысячагоддзі назад. Падчас Эўхарыстыі мы нібы кленчым перад Хрыстовым Крыжам. Св. Імша – гэта ежа нашага духоўнага жыцця. Езус сказаў: “Маё цела – гэта сапраўдная ежа”. Эўхарыстыя – гэта месца, куды імкнуцца тыя, хто згаладаўся і прагне Езуса Хрыста. Другі бок гэтай агромнай ролі Эўхарыстыі вельмі важны. Пра яго мы рэдка прыгадваем. Наша штодзённае жыццё павінна быць падрыхтоўкай да Эўхарыстыі. Езус хоча, каб кожны з нас узяў крыж. “Хто не бярэ крыжа, той не можа быць маім вучнем”, - сказаў Езус. Калі мучае спакуса – тады ёсць момант на крыж. Калі мы бярэм крыж, адбываецца нешта вялікае: мы дадаем да нашага збаўлення тое, чаго нам не хапала, мы даліваем кроплю нашага крыжа да крыжа Хрыста.
На заканчэнне св. Імшы сёстры падарылі Дастойнаму Госцю кветкі і падарунак, а ў сваіх пажаданнях упэўнілі ў далейшай малітоўнай падтрымцы. Потым быў агульны фотаздымак і спеў для Ксяндза Кардынала радаснага “Жадаем…”, што вельмі ўзрушыла Яго Эмінэнцыю.
На заканчэнне св. Імшы сёстры падарылі Дастойнаму Госцю кветкі і падарунак, а ў сваіх пажаданнях упэўнілі ў далейшай малітоўнай падтрымцы. Потым быў агульны фотаздымак і спеў для Ксяндза Кардынала радаснага “Жадаем…”, што вельмі ўзрушыла Яго Эмінэнцыю.