Skip to main content

Моладзь з гродзенскай парафіі на Дзевятоўцы зладзіла вечарыну "Андрэйкі"

dziewiatouka526 лістапада ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыліся “Андрэйкі” - вечар гумару, забавы і радасці. Дзякуючы акторам тэатру імя св. Яна Паўла ІІ, шматлікія гледачы сталі ўдзельнікамі старадаўняга кірмашу. Тут можна было ўбачыць дзяўчын у беларускіх нацыянальных касцюмах і суседа-кавалера, габрэя з жонкай, польку і цыганку, зазывалаў ды блазаноў.

dziewiatouka1

dziewiatouka4

Тэатралізаванае прадстаўленне стварыла непаўторную атмасферу супольнай забавы розных пакаленняў: дзядуляў і бабуляў, бацькоў і дзяцей, моладзі. У залу касцёла на Дзевятоўцы завіталі таксама госці з іншых парафій. У рамках праграмы правадзіліся шматлікія конкурсы, гульні і тэматычная латарэя. Пасля фотасэсіі з героямі інсцэнізацыі усе сабраныя прынялі ўдзел у дыскатэцы.

dziewiatouka2

АМ