Skip to main content

Рэкалекцыі перад пасвячэннямі дыяканату

    2 снежня алюмны 6 курса Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі распачалі рэкалекцыі перад пасвячэннямі дыяканату. Падчас рэкалекцый будучыя дыяканы будуць маліцца за сваё пакліканне, а таксама ў цішы і засяроджанні рыхтавацца да ўрачыстасці пасвячэнняў дыяканату і сваёй будучай паслугі.
    Рэкалекцыі будуць доўжыцца да 7 снежня ў рэкалекцыйным цэнтры ў Сапоцкіне. Правядзе іх духоўны айцец кс. Ян Сарэла.
   8 снежня алюмны: Аляксандр Вілюшкевіч, Ян Коўш і Артур Валчкевіч – з рук Яго Эмінэнцыі ксяндза кардынала Зянона Грахалеўскага атрымаюць пасвячэнні дыяканату падчас урачыстай св. Імшы а 12.00 у гродзенскай катэдральнай базыліцы. Усіх сардэчна запрашаем.