Skip to main content

Пілігрымы з Сапоцкіна наведалі Вострую Браму

palomnictwa412-13 лістапада вернікі парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Вільнюс. Напрыканцы Юбілейнага Года Міласэрнасці яны наведалі Тую, якая свеціць у Вострай Браме, каб падзякаваць за ўсе атрыманыя дары і ласкі і даверыцца Яе далейшай мацярынскай апецы.

Група з 52 чалавек наведала капліцу цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці. Дзелячыся сваімі ўражаннямі, вернікі адзначаюць, што найбольш узрушальным момантам пілігрымкі быў для іх удзел у святой Імшы ў капліцы Маці Божай. Яны прызнаюцца, што гэта непаўторнае перажыванне і незабыўны досвед – быць побач з Марыяй, адчуваць Яе чулы позірк, мацярынскі клопат і цеплыню.

palomnictwa3

Пасля сустрэчы з Маці Міласэрнасці пілігрымы, умацаваныя такім чынам у веры і духоўна адноўленыя, наведалі гістарычныя мясціны Вільнюса, якія асабліва звязаны з культам Божай міласэрнасці. Яны памаліліся перад арыгіналам абраза Езуса Міласэрнага, які быў напісаны паводле ўказанняў самога Хрыста і стварэнне якога адбылося дзякуючы аб’яўленням святой Фаўстыне Кавальскай.

palomnictwa5

palomnictwa1

Пілігрымы вельмі ўдзячныя ўсім арганізатарам паездкі за стварэнне адпаведных умоваў, каб як мага больш урачыста завяршыць Год Міласэрнасці.

Кс. Юрый Марціновіч