5-6 лістапада ўдзельнікі смаргонскага Савіо-клуба сабраліся ў араторыі для сумеснага перажывання выхадных. Такім чынам яны мелі магчымасць правесці час як адна вялікая сям’я і бліжэй пазнаць адзін аднаго.
Праграма сустрэчы пад дэвізам "Еднасць сям'і Савіо" прадугледжвала супольную малітву, разнастайныя гульні, працу ў групах і кінапрагляд.
Хлопцы і дзяўчаты таксама мелі час, каб паразважаць над тым, як варта перажываць св. Імшу: наколькі яны ўсведамляюць свой удзел у кожнай частцы літургіі, і як доўга Езус прабывае ў іх пасля прыняцця Святой Камуніі
Паводле хрысціянскай традыцыі, перажываючы актаву ўрачыстасці Усіх святых, увечары моладзь наведвала могілкі і малілася на ружанцы ў інтэнцыі памерлых са сваіх сем'яў.
"Перажыўшы разам гэтыя дні, я маю надзею, што ўдзельнікі вярнуліся дадому з жаданнем прабываць у еднасці адзін з адным, з Анёлам Ахоўніком і, канешне, з Панам Богам", - адзначыла на заканчэнне адна з арганізатараў сустрэчы с. Ірына Барцэвіч FMA.
Тэкст: Ларыса Валынец, аніматар Савіо-клуба
Фота: с. Ірына Барцэвіч FMA