24 верасня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай ў Гудагаі склала вечныя манаскія абяцанні сястра Паўліна з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус (Вольга Шчолка). С. Паўліна нарадзілася ў Астраўцы, манаскую фармацыю праходзіла ў Польшчы і Беларусі.
Ва ўрачыстай святой Імшы прынялі ўдзел сёстры кармэліткі з беларускіх супольнасцей у Брэcце, Адамавічах і з-за мяжы. Разам з манахінямі маліліся шматлікія святары, айцы кармэліты босыя з Мінска, Нарачы, Мядзела, а таксама госці і родныя с. Паўліны.
Сёстры кармэліткі дзякуюць Пану Богу за дар паклікання с. Паўліны і просяць усіх вернікаў аб малітве ў інтэнцыі ўсіх манахінь з супольнасці, якія нясуць паслугу ў Беларусі, а таксама аб новых пакліканнях у Кармэль.
С. Таццяна Касабуцкая CSCII