Skip to main content

Касцёл Гродзеншчыны далучыўся да малітвы ў інтэнцыі супакою ў свеце

pokoj120 верасня, у апошні дзень сусветнага малітоўнага форуму за мір, які праходзіў у Асізі, у касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі маліліся за супакой у свеце. Увечары св. Імшу ў гродзенскай катэдральнай базіліцы ў інтэнцыі супакою ў свеце і ў кожнай сям'і ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

"Усім гродзенскім Касцёлам мы далучаемся да гэтай вялікай малітвы ў інтэнцыі моцна жаданага супакою ў свеце і ў сем'ях. Сёння чалавецтва жыве паміж страхам і надзеяй, якая з'яўляецца пасланнем з Асізі. Менавіта дзякуючы ўзаемадзеянню многіх рэлігій свету, сёння мы маем надзею на дасягненне супакою і пераадоленне страху перад вайной і іншымі шматлікімі пагрозамі", адзначыў падчас св. Імшы іерарх.

Біскуп Гродзенскі заахвоціў усіх да супольнай малітвы ў інтэнцыі супакою ў свеце.

pokoj2

pokoj1

Асізскі малітоўны форум за мір упершыню адбыўся па ініцыятыве Святога Айца Яна Паўла II у 1986 г. і праходзіць штогод. У 2011 г. у сустрэчы прыняў удзел Папа Бэнэдыкт XVI. Сёлета ў Асізі прыбыў Папа Францішак.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Томаш Стэцкевіч