17 верасня ў Слоніме распачаўся XII турнір па футболе "Памяці св. Яна Паўла II", у якім прымаюць удзел каманды з каталіцкіх парафій усёй Беларусі. У гэты дзень прывітальны ліст да арганізатараў і ўдзельнікаў турніру скіраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
У прывітальным лісце іерарх адзначыў, што вельмі ганарыцца сваёй дыяцэзіяй, "якая ўжо ў дванаццаты арганізоўвае падзею, якая ўяўляе сабой надзвычай каштоўны і ўсё больш распазнавальны элемент багатай і разнастайнай мазаікі культурнага жыцця ў нашым лакальным Касцёле".
Біскуп Аляксандр узгадаў і словы св. Яна Паўла ІІ, якія неаднарозова падкрэсліваў важную ролю спорту ў развіцці хрысціянскіх цнотаў, а таксама падзякаваў спонсарам і ўладам г. Слоніма за дапамогу ў арганізацыі турніру.