Skip to main content

Ксёндз прэлат Вінцэнт Лісоўскі адзначыў 35-годдзе святарскага служэння

vincent235 гадоў з моманту прэзбітэрскага пасвячэння адзначыў 12 верасня ксёндз прэлат Вінцэнт Лісоўскі, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе.

Шлях да святарства ксяндза прэлата не быў лёгкім. Вучыўся ён ў падпольнай семінарыі ў кс. інфулата Вацлава Пянткоўскага ў Мядзведзічах. Ксёндз Вацлаў Пянткоўскі, былы Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, вязень ГУЛАГу, быў выхавацелем маладых святароў. У часы ганенняў на Касцёл ён арганізаваў падпольную семінарыю, дзе рыхтаваў кандыдатаў да святарства. Два з іх — Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец — сталі біскупамі. Сярод былых вучняў кс. Пянткоўскага таксама кс. прэлат Антоні Гей з Брэста, кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі з Ліды, кс. Генрых Акалатовіч з Валожына і многія іншыя святары.

Святарскія пасвечанні ксёндз прэлат Лісоўскі прыняў 13 верасня 1981 г. у Літве з рук біскупа Юліана Стэфановіча.

vincent2

Падзяліць радасць кс. Вінцэнта Лісоўскага прыйшлі шматлікія вернікі. Прыбылі святары, якіх яднаюць повязі сяброўства з кс. Лісоўскім, тыя, хто супрацоўнічаў з ім у парафіі, і тыя, якія з’яўляюцца яго выхаванцамі. Парафіяльная супольнасць, якой служыць юбіляр, таксама агарнула яго ў гэты дзень сваёй малітвай.

vincent1

vincent4

Ксёндз Вінцэнт Лісоўскі падчас св. Імшы асаблівым чынам маліўся за ўсіх тых, хто паспрыяў яго прыходу да алтара Пана, і за выхавацеляў і святароў, дзякуючы якім рэалізавалася яго пакліканне.

vincent3

Як адзначыў сам юбіляр, на працягу ўсіх гадоў яго святарскай паслугі ён асаблівым чынам адчуваў заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, якой ён дзякуе за сваё святарства. Ксёндз прэлат таксама выказаў словы падзякі ўсім, хто суправаджае яго на гэтым святарскім шляху, на якім ён ніколі быў адзінокім.

Застаецца пажадаць ксяндзу прэлату, каб ён мог яшчэ доўгія гады быць слугой у Хрыстовым Касцёле.

vincent5

Кс. Юрый Марціновіч