Skip to main content

"«Альфа» дапамагае не толькі пазнаць Бога, але і навучыцца слухаць адзін аднаго". У Гродне распачаліся евангелізацыйныя курсы

alfa3Увечары 7 верасня ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле адбылося адкрыццё евангелізацыйнага курса “Альфа”. Паўдзельнічаць у першым занятку прыйшло амаль паўсотні чалавек.

Курс “Альфа” ў першую чаргу прызначаны для тых людзей, якія маюць сумневы ў веры, знаходзяцца ў пошуку Бога. Падчас заняткаў, якія працягваюцца два месяцы, удзельнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з такімі тэмамі як: “Актуальнасць хрысціянства ў сучасным свеце”, “Хто такі Хрыстос”, “Як правільна маліцца”, “Як змагацца са злом і трываць у дабры”, “Пазнанне Святога Духа” і іншае.

alfa2

Узначальвае курс “Альфа” кс. Антоні Грэмза, але акрамя святара ў арганізацыі заняткаў прымаюць удзел і свецкія вернікі: хтосьці адказвае за падрыхтоўку лекцый, якія загаддзя правяраюцца святаром, хтосьці займаецца гаспадарчымі справамі, хтосьці адказвае за малітву ў інтэнцыі ўдзельнікаў курса.

alfa1

alfa4

Як адзначыў кс. Антоні, "сустрэчы праходзяць у вельмі сяброўскай атмасферы. “Альфа” дапамагае не толькі пазнаць Бога, але і навучыцца слухаць адзін аднаго, без сарамлівасці дзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі. Да таго ж заняткі праходзяць па прыемнай схеме: смачная вячэра, лекцыя і праца ў групах".

alfa3

Праграма "Альфы" таксама прадугледжвае трохдзённы выезд на рэкалекцыі ў найбольш прыгожыя парафіі дыяцэзіі. 

Запіс на курс будзе трываць да канца верасня.

А. Марцішэўская