28 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла завяршылася дабрачынная акцыя, якая мела на мэце дапамагчы сем’ям сабраць сваіх дзяцей у школу. У акцыі, арганізатарам якой з’яўляецца парафія, знайшліся вернікі, якія не засталіся абыякавымі да гэтага мерапрыемства і ў выніку якога было сабрана 50 камплектаў школьных прыладаў: заплечнікі, пеналы, наборы для чарчэння, сшыткі, алоўкі і, канечне ж, салодкі пачастунак.