Skip to main content

Сем'і з Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у рэкалекцыях цвярозасці

cwiarozascУжо ў другі раз гасцінная Віцебшчына прымала на сваёй зямлі ўдзельнікаў сямейных рэкалекцый цвярозасці. Сёлета яны праходзілі з 18 па 21 жніўня. Сем сем'яў з розных гарадоў Беларусі сабраліся ў вёсцы Далёкія на Браслаўшчыне.

Гэтым разам у сустрэчы прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі. Хтосьці прыехаў з дзецьмі, некаторыя - з унукамі. Усіх іх аб'яднала адна праблема - у сям'і ёсць чалавек с залежнасцю. Як жыць у такой сям'і, як вырашаць гэтую сур'ёзную праблему?

Адказы на вышэйузгаданыя пытанні шукалі ўсе разам: падчас святой Імшы, на канферэнцыях, падчас Крыжовага шляху і ў простых гутарках, дзяліліся досведам, давалі парады, распавядалі гісторыі свайго жыцця. І кожны дзень пачыналі з малітвы, звяртаючыся да Бога з падзякай за Яго дапамогу.

Удзельнікі рэкалекцый цвярозасці таксама прыбылі на адпустовыя ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, каб даверыяць свае праблемы Нябеснай Заступніцы.

Юрый Гапонік