21 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара, у парафіяльным касцёле ў Макараўцах па запрашэнні кс.пробашча Паўла Беланоса кс.бп Аляксандр пасвяціў арган. Кс.пробашч адзначыў, што арган, якому неўзабаве будзе 100 гадоў, быў адрамантаваны пры дапамозе міністэрства культуры РП і дзякуючы ахвярам парафіян. Кс. Тадэвуш Вышынскі ў гаміліі гаварыў пра свята Хрыста Валадара і пра тое, наколькі важныя арган і касцельныя спевы ў жыцці парафіі і кожнага верніка. У гэты дзень парафіяльная супольнасць выхваляла Бога прыгожым спевам пад акампанемент адноўленага аргана. Пася св. Імшы для вернікаў іграў сп. Брунон, арганіст гродзенскай Фары, некалькі ўтвораў касцельнай музыкі заспявала мясцовая арганістка. На ўрачыстасці пасвячэння аргана прысутнічаў таксама Генеральны Консул РП у Гродне сп. Анджэй Хадкевіч.
