Skip to main content

Кс. Раман Рачко узначаліць "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі

seminarium1З пачаткам жніўня 2016 г. новым дырэктарам "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі быў прызначаны ксёндз Раман Рачко. Новую пасаду ён будзе сумяшчаць з абавязкамі рэктара ВДС у Гродне. На пасадзе кіраўніка "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі святар замяніў кс. Віталія Дабраловіча, якія быў дырэктарам дабрачыннай арганізацыі з 2006 года.

У адпаведнасці з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, ксёндз Віталій Дабраловіч у кастрычніку 2015 г. быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага Дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас".

Даведка:

Ксёндз Раман Рачко нарадзіўся 25 сакавіка 1979 г. у Алекшышках, належаў да парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы (Гродзенская дыяцэзія).

У 2002 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.

24 мая 2003 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскім катэдральным касцёле.

У 2003-2005 гг. вучыўся ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне (Польшча).

У 2005-2007 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, у 2007-2009 гг. - намеснікам рэктара гэтай навучальнай установы.

З 2009 г. служыў у парафіі ў Рацінгене Кёльнскай архідыяцэзіі (Германія).

31 ліпеня 2014 г. быў прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

1 жніўня 2016 г. быў прызначаны дырэктарам "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі.