Skip to main content

Моладзь з Гродзенскай дыяцэзіі адпачыла ў парафіядным лагеры ў Польшчы

kolobrzeg 1З 17 па 29 ліпеня пасля Міжнароднай Парафіяды Дзяцей і Моладзі ў Варшаве для яе ўдзельнікаў з парафій Гродзенскай дыяцэзіі і вернікаў з Латвіі быў арганізаваны парафіядны лагер. Традыцыйна ён абапіраецца на трыядзе: “Святыня-Тэатр-Стадыён”.

У гэтым годзе асаблівае значэнне арганізатары надалі блоку “Святыня”. Кожны дзень распачынаўся св. Імшой і спецыяльным казаннем, падрыхтаваным дк. Дзянісам Бразінскім. Будучы святар запрапанаваў удзельнікам лагера на працягу 10 дзён разважаць над Божымі запаведзямі: кожная група падчас вячэрніх малітваў ў форме пантамімы прадстаўляла кожнага дня па аднаму з Божых запаветаў.

kolobrzeg 3

Падчас супольнага адпачынку моладзь магла прадэманстраваць свае тэатральныя здольнасці, паўдезльнічаць у інтэграцыйных танцах і спартыўных спаборніцтвах, здзейсніць эсксурсіі ў польскія гарады з цікавым гістарычным мінулым.

kolobrzeg 2

kolobrzeg 4

На заканчэнне ўсе ўдзельнікі парафіяднага лагеру атрымалі падарункі.

кс. А. Малафей