Skip to main content

Валанцёры "Карытас" арганізавалі забаўляльныя мерапрыемствы для пацыентаў дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна

траўматалігчны цэнтр  15 чэрвеня ў дзіцячым праекце "Анёлы дабра" РМ "ДКТ Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі адбылося свята для дзяцей, пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

 

траўматалігчны цэнтр  2

траўматалігчны цэнтр  5

траўматалігчны цэнтр  3

траўматалігчны цэнтр  4

Праграма была разнастайнай. Валанцёры таварыства падрыхтавалі вясёлыя гульні, праводзілі конкурсы, спявалі дзіцячыя песенькі, частавалі прысмакамі. Падобныя акцыі добраахвотнікі з "Карытас" арганізоўваюць штогод.

Падрыхтаваў Алег Гарбачоў