3 чэрвеня, ва Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, ў Гродзенскай семінарыі 8 кандыдатаў з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе былі прынятыя на службу міністрантаў. Хлопцы рыхтаваліся да гэтага моманту разам са старэйшымі братамамі-міністрантамі, якія дапамагалі сваім прыкладам служэння ў касцёле. У семінырыю прыехала 18 юнакоў, якія дзялілі гэты момант разам з кандыдатамі. Экскурсію па будынку навучальнай установы правёў кс. Андрэй Лішко. Прэфэкт паказаў хлопцам як жывуць і вучацца клерыкі семінарыі.
Падчас урачыстай Эўхарыстыі ў семінарыйнай капліцы кандыдаты атрымалі комжы і склалі міністранцкую прысягу. Апякун міністрантаў кс. Юрый Гурскі падчас Імшы зазначыў : “Удзел у літургічнай службе алтара – гонар не толькі для кожнага з хлопцаў, але і для іх бацькоў, таму міністрант павінен быць адказным, пільным і акуратным, павінен дапамагаць падчас святой Імшы, што з’яўляецца самай вялікай таямніцай у жыцці кожнага хрысціяніна”.
Важнай хвілінай падчас св. Імшы была дапамога старэйшых міністранаў апранаць комжы сваім новым “калегам”. Міністранты з гонарам і ўдзячнасцю пачалі служэнне пры алтары. Пался набажэнства міністранты зведалі святыні Гродна, убачылі прыгажосць сакральнага дойлідзтва пабернардынскага касцёла, велічнасць і прыгажосць катэдральнай святыні.
Наперадзе міністрантаў чакае яшчэ доўгая дарога навукі, падрыхтоўкі і больш дакладнага пазнавання багацця і глыбіні літургіі.