Skip to main content

З нагоды 1 чэрвеня валанцёры "Карытас" арганізавалі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця забаўляльныя мерапрыемствы

dzeci 21 чэрвеня, у Сусветны дзень дзіцяці, валанцёры "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі сабраліся, каб разам павіншаваць маленькіх выхаванцаў дашкольнай групы "Карытас" для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ДУА "Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна". Для дзяцей было прыгатавана мноства сюрпрызаў: салодкія падарункі, конкурсы і забавы.

dzeci 2

dzeci 1

dzeci 3

Валанцёры "Карытас" прыкладваюць вялікія намаганні, каб падобныя мерапрыемствы праводзіліся часцей, бо гэта і ёсць асноўная мэта інтэграцыйнага праекта - спрыяць сацыялізацыі дзетак з асаблівасцямі развіцця і дапамагаць ім атрымліваць як мага больш станоўчых эмоцый ад навакольнага свету.

Тэкст: Алег Гарбачоў

Фота: Крысціна Рукша