15 лістапада ў Тракельскім санктуарыі прайшоў Дзень Засяроджання святароў нашай дыяцэзіі. Распачаўся ён супольнай адарацыяй, была таксама магчымасць прыступіць да споведзі. А 11.00 была адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам Ксяндза Біскупа, падчас якой а. Здзіслаў Пікула SDB звярнуўся да святароў з казаннем. Пасля св. Імшы адбылася канферэнцыя на тэму “Святар на Гродзеншчыне ў XXI стагоддзі”, якую прамовіў пробашч з Васілішак, кс. Станіслаў Пытэль CSMA. Закончыўся Дзень Засяроджання ўрачыстым абедам.