Skip to main content

У Гродне распачаўся Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс

эўхарыстыя 1 1524 мая ў Гродне распачаўся Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Эўхарыстычны кангрэс уяўляе сабой сукупнасць рознага роду мерапрыемстваў, якія накіраваны на паглыбленне адносін з Хрыстом праз разважанні над таямніцай Эўхарыстыі. Кангрэс стартаваў пад дэвізам "Эўхарыстыя - школа міласэрнасці!" і сабраў шматлікіх каталіцкіх іерархаў з усёй Беларусі. Спалучыўся кангрэс са святкаваннем 25-гадовага юбілею існавання Гродзенскай дыяцэзіі і Юбілейным Годам Міласэрнасці.

Афіцыйнае адкрыццё кангрэсу пачалося гімнам "Магутны Божа" у будынку ВДС у другой палове дня. Узначалілі ўрачыстасць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, легат Папы кардынал Зянон Грахалеўскі, дапаможны бп. Беластоцкай архідыяцэзіі Генрых Цярэшка, бп. Аляксандр Кашкевіч і дапаможны бп. Юзаф Станеўскі. Прысутнічалі прадстаўнікі іншых канфесій.

эўхарыстыя 1 15

У гэты дзень сабраныя вернікі маглі паслухаць канферэнцыю на тэму культу Эўхарыстыі ад бп. Цярэшка:

эўхарыстыя 1 1

эўхарыстыя 1 13

- У Эўхарыстыі Хрыстос не раздзяляе свае ласкі, але аддае нам Самого Сябе.(...) Нашыя паўсядзённыя грахі не з'яўляюцца вялікай перашкодай для прыняцця Св. Камуніі, але іх добраахвотнае і наўмыснае здзяйсненне можа пазбавіць нас яе шматлікіх пладоў. 

Пасля адбылася прэзентацыя "Дзённіка св. Фаустыны Кавальскай" у перакладзе на беларускую мову. Пісьменніца Крыстына Лялько, якая займалася перакладам, адзначыла, што "2 гады цяжкай працы над "Дзённікам" дапамаглі ёй перастаць баяцца ўласных слабасцяў і пачаць заўважаць знакі Божай міласэрнасці, якія рассеяны па ўсім свеце".

Спадарыня Лялько таксама падкрэсліла, што беларускі пераклад быў надрукаваны на вельмі тонкай паперы, што робіць "Дзённік" маленькім і зручным у выкарыстанні.

Увечары ўдзельнікі кангрэсу сабраліся на св. Імшы ў катэдральным касцёле, якую ўзначаліў мітрапаліт Т. Кандрусевіч.

кангр 3

кангр 4

кангр 9

Арцыбіскуп узгадаў пра мужнасць беларускага народа, які, нягледзячы на шматлікія першакоды, здолеў абараніць сваю веру, і заклікаў не спыняцца ў сведчанні хрысціянскай веры.

кангр 8

кангр 1

Першы дзень эўхарыстычнага кангрэсу завяршыўся супольнай адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту.

Тэкст: А. Марцішэўская

Фота: В. Сяліцкая, Г. Шалкевіч