Skip to main content

Клерыкі Гродзенскай ВДС прынялі ўдзел у семінары па аказанню медыцынскай дапамогі

Валанцёрскі вопыт атрымалі клерыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас семінара, які прайшоў у цэнтры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Дзякуючы насычанай практычнай частцы праграмы ўдзельнікі спаткання пазнаёміліся з асновамі валанцёрства на досведзе працы Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі. Клерыкі вучыліся асновам догляду за хворымі, аказанню першай медыцынскай дапамогі, практыцы ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі і г. д. Глядзіце фотарэпартаж. 

Паводле wsd.grodnensis.by