На мінулых выходных у Шчучыне прайшлі спартыўныя мерапрыемствы, арганізаваныя айцамі-піярамі для моладзі з хору "Саlasanz", міністрантаў і іх бацькоў. Вернікі згулялі ў "Два капітана", перацягвалі канат і прынялі ўдзел у футбольным матчы. У правядзенні мерапрыемстваў дапамагалі аніматары з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Святой Тэрэзы Авільскай.
Мэтай спартыўнага спаткання быў супольны фізічны і эмацыйны адпачынак ад штодзённых праблем і інтэграцыя сямей з парафіі.
Тэкст: а. Віталь Слука SP
Фота: Віталь Варонік