Skip to main content

Св. Імша з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры бп. Аляксандра Кашкевіча адбылася ў Гродзенскай катэдры

  1Увечары 13 красавіка ў гродзенскім катэдральным касцёле цэлебравалася ўрачыстая св. Імша з нагоды 25-годдзя біскупскага пасвячэння кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. Гэты юбілей непадзельна звязаны з адраджэннем Касцёла на Гродзеншчыне, бо менавіта чвэрць стагоддзя таму Папа Ян Павел ІІ заснаваў Гродзенскую дыяцэзію. 

"Касцёл на Гродзеншчыне павінен быў быць заснаваны яшчэ ў 30-ых гадах ХХ ст.. Былі падрыхтаваныя неабходныя дакументы, выдзелены сродкі на ўтрыманне новай касцёльнай структуры, меўся кандыдат на біскупа, але выбух Другой сусветнай вайны стаў перашкодай для ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі, - адзначыў бп. Аляксандр падчас св. Імшы. - Юбілеі - гэта не толькі нагода падзякаваць Богу, але і момант, калі мы павінны ацаніць свае дасягенні і няўдачы".

  12

Цытуючы Папу Францішка, кс. А. Мацкевіч падчас гаміліі наблізіў прысутным сутнасць і асаблівасці паслугі біскупа Аляксандра:

- Біскуп - гэта пастыр, які часам ідзе ў перадзе народу, каб указваць дарогу і падтрымліваць надзею. Іншым разам ён крочыць сярод людзей разам са сваёй міласэрнасцю і спачуваннем. А часам ідзе следам за натоўпам, каб дапамагці таму, хто адстаў.

Напрыканцы набажэнтсва кс. бп. Юзаф Станеўскі ад імя ўсёй дыяцэзіі павіншаваў бп. Аляксандра з юбілеем біскупскай сакры і пажадаў, "каб срэбрная ніць юбілею з цягам часу ператварылася ў залатую".

  16

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская 

Фота: Вольга Сяліцкая