З 12 па 13 сакавіка ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне праходзілі міні-рэкалекцыі для дзяўчат, якія ўзначаліла сястра Ірына Барцэвіч. Галоўнай постацю міні-рэкалекцый была абрана св. Марыя і яе прыклад у прытрымліванні Хрыста.
Падчас канферэнцый дзяўчаты мелі магчымасць, даследуючы Святое Пісанне, вырашыць, якія рысы Маці Езуса яны маглі бы пераняць, каб быць добрай дзяўчынай.
На заканчэнне моладзь пряняла ўдзел у супольнай Эўхарыстыі.
Падрыхтаваў а. Віталь Слука SP