Skip to main content

Тэматычная сустрэча для бацькоў моладзі з парафіі айцоў-піяраў прайшла у Шчучыне

12.03 6Чарговая сустрэча для бацькоў літургічнай службы алтара і моладзевага хору Calasanz прайшла ў Шчучыне ў кляштары айцоў-піяраў 12 сакавіка. Канферэнцыю па тэме "Бацька - аўтарытэт для дзіцяці" правяла спецыяльна запрошаная на гэтую сустрэчу сястра салезіянка Ірына Барцэвіч.

Манахіня дапамагла ўсім прысутным разгледзець пытанні: як добра я ведаю сваю дачку / сына, якія ў майго дзіцяці ёсць станоўчыя рысы, колькі я клапачуся аб тым, каб даць добры прыклад сваім дзецям і гэтак далей.

12.03 6

12.03 28

Крыху пазней адбылася другая частка сустрэчы, прысвечаная сакраманту споведзі, якую правёў пробашч парафіі  Вітальд Пяцельчыц SP.

Напрыканцы адбылося набажэнства Крыжовага шляху, тэма якога была звязана з прабачэннем у сям'і. 

12.03 18

Тэкст а. Віталій Слука SP

Фота: Людміла Казлова і Віталій Варонік