Семінарысты на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведалі дзяцей-інвалідаў з в. Галавічполе, каб разам з імі паразважаць над значэннем пакутаў і смерці Хрыста на крыжы. Падчас сустрэчы з дзецьмі клерыкі таксама дзяліліся сведчаннем уласнага духоўнага перажывання велікапоснага перыяду, паспрабавалі накіраваць іх увагу на прыбліжэнне самай непасціжнай і найбольшай таямніцы ў гісторыі чалавецтва – Уваскрасення Езуса Хрыста.
Паводле wsd.grodnensis.by