Напрыканцы лютага Гродзенскае скаўцкае асяроддзе адсвяткавала Дзень Братэрскай Думкі. Традыцыйнае свята Дня Братэрскай Думкі святкуецца з 1926 года. Яшчэ т. зв. свята сяброўства ўспамінаецца 22 лютага праз скаўтаў ва ўсім свеце. У 1857 годзе 22 лютага ў раёне Лондана Падзінгтон нарадзіўся Роберт Стывенсан Сміт Паўэл, генерал, пісьменнік, заснавальнік скаўтаў. Менавіта таму федэрацыя Скаўтаў Еўропы абрала гэты дзень за час святкавання.
У горадзе Гродна Дружына св. Гэрарда Майеллы святкуе ДБД чацвёрты раз. Гэтым разам дзень пачаўся з урачыстага шыхтавання, пасля чаго адбылася святая Імша, якую ўзначаліў а. Андрэй Врублеўскі. Месцам святкавання жа была абрана Гожа. Гэтым разам падчас "вялікага палявання ваўчаняты разам з Божымі Кароўкамі перамаглі злога тыгра Шэр–хана", якога не так проста было знайсці, ім дапамаглі іншыя скаўты, якія навучылі арыентаванню ў лесе, аказанню першай дапамогi і многім іншым навыкам.
Скаўты ў коп’ях спаборнічалі, выконваючы заданнi, для якіх спатрэбілася падрыхтоўка не толькі фізічная, але і інтэлектуальная. Скаўткі "у чароўным лесе" вучыліся быць еднасцю, каб пераадолець выпрабаванні, якія іх сустракалі на шляху да мэты.
Скаўтаў ушанавала сваёй прысутнасцю кола маладых правадніц, якое прыехала з Віцебска. Дзяўчаты мелі магчымасць пазнаёмiцца з маладымi правадніцамі з Гродна, разам перажыць прыгоду і паўдзельнічаць у гульнях. Увечары ўсе разам наведалi гістарычныя мясціны Гродна. Напрыканцы дня маладыя правадніцы з Віцебска склалі сваё прырачэнне на беразе Нёмана.
Вучыцца быць сябрам для ўсіх і братам кожнаму іншаму скаўту, а таксама бачыць у прыродзе Божае стварэнне, шанаваць расліны і жывелаў - гэта толькі некаторыя пункты скаўцкага права, але гэтым разам яны асабліва ўліліся у агульную атмасферу асяроддзя. Пасля вяртання у горад для моладзі душпастырам быў падрыхтаваны пачастунак, а для бацькоў - канференцыя аб адказнасці. Напрыканцы сустрэчы бацькі разам з дзецьмі і моладдзю падзякавалі Богу за супольны час, памаліліся вяночкам да Божай Міласэрнасці за сем’і і ўшанавалі рэліквіі св. Яна Паўла II.
Падрыхтаваў Алег Сенкель