27 лютага супольнасць ВДС у Гродне адзначыла імяніны кс. рэктара Рамана Рачко, кс. Рамана Катлімоўскага і кл. Рамана Вайцяховіча, якія ў гэты дзень дзякавалі Богу за дар жыцця і паклікання падчас св. Імшы ў семінарыйнай капліцы. Пасля супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі, гасцей мерапрыемства чакаў святочны абед, на якім кожны з прысутных меў магчымасць асабіста павіншаваць з імянінамі ўзгаданых святароў і клерыка. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж.
Паводле wsd.grodnensis.by