Skip to main content

Тэнісны турнір для міністрантаў піярскіх парафій прайшоў у Лідзе

турнір т ліда 227 лютага, у піярскай парафіі імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (мк-р Індустрыяльны) адбыўся тэнісны турнір паміж міністрантамі піярскіх парафій са Шчучына і Ліды (мк-р Індустрыяльны). Ужо стала традыцыяй, што міністранты розных узростаў спаборнічаюць паміж сабою на тэнісным турніры.

Спаборніцтвы прайшлі ў трох катэгорыях: А (5-7 кл.); В (8-9 кл.); С (10-11 кл.)

Удзельнікі тэніснага турніра:

З Ліды: Велента Антон, Коц Дзяніс, Навіцкі Мікіта, Чашэйка Улад, Мінойць Улад, Шырма Павел.

Са Шчучына: Васькоўскі Глеб, Лобач Міхал і Дзмітрый, Ярмак Роберт, Міхаловскі Максім, Кахновіч Мечыслаў, Яхоўскі Андрэй.

турнір т ліда 3

турнір т ліда 4

турнір т ліда 1

турнір т ліда 5

Пераможцамі, зразумела, сталі не ўсе, але галоўнае не гэта. Галоўнае, што ўдзельнікі ў чарговы раз змаглі адчуць сябе з'яднанай супольнасцю.

Турнір змог адбыцца дзякуючы арганізатарам: а. Віталію Слука SP, вікарыю парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне і а. Аляксандру Махначу SP, вікарыю парафіі імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (мк-р Індустрыяльны). Спонсарамі турніру выступілі: а. Андрэй Агель SP, пробашч парафіі імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (мк-р Індустрыяльны) і а. Вітольд Пяцельчыц SP, пробашчу парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.

Фота: а. Віталь Слука SP і Сяргей Масло

Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP