21 лютага ў араторыі імя св. Яна Боска у Смаргоні адбылося свята ўсіх хлопчыкаў і мужчын. Яго ладзілі салезіяне супрацоўнікі, кандыдаты ў аніматары, памочнікі аніматараў пры дапамозе сястры Вялянціны Кот FMA і кс. Паўла Шчарбіцкага SDB. Больш за 80 удзельнікаў сабралася ў араторыі на гэтае мерапрыемства.
Свята мела і выхаваўчую мэту: удзельнікі маглі паразважаць над якасцямі і ўменнямі сапраўднага мужчыны, абаронцы Бацькаўшчыны. Свята распачалося ў мясцовым касцёле св. Імшой. Працяг свята адбыўся ў араторыі, дзе гасцей чакалі аніматары. Да ўдзельнікаў завітаў афіцэр беларускай арміі. Разнастайныя ўменні былі паказаны хлопцамі, іх татамі, іх дзядулямі: уменне маршыраваць, забіваць цвікі, перацягваць канат і г. д.
Усе прысутныя мелі магчымасць прыняць удзел у спаборніцтвах па армрэслінгу, праверыць сваю меткасць і мастацкія здольнасці. За кожнае выкананае заданне ўдзельнікі атрымлівалі балы. Найлепшыя ўдзельнікі - 10 хлопцаў і дзяўчат - атрымалі невялічкія салодкія падарункі ад арганізатараў свята.
Паводле www.sdb.by