Skip to main content

"Моцныя моцаю Бога". Папялец у Гродзенскай катэдры

  12Сёння, 10 лютага, прыпадае Папялец - дзень пачатку Вялікага посту - у гэты дзень вернікі абавязкова ўдзельнічаюць у св. Імшы. Асноўнае набажэнства Папяльцовай серады ў нашай дыяцэзіі з удзелам ксяндза біскупаў Юзафа Станеўскага і Аляксандра Яшэўскага адбылося а 12 гадзіне ў гродзенскай катэдры.

"Гэтым разам мы будзем асаблівым чынам перажываць Вялікі пост, спалучаючы яго з Годам Міласэрнасці, тым самым маючы магчымасць чэрпаць бясконцыя ласкі з калодзежа Божай міласці", - адзначыў біскуп Юзаф на пачатку св. Імшы.

  23

Падчас сваёй гаміліі дапаможны біскуп адзначыў, што перыяд Вялікага посту, стан нашага суцішэння, гэта добрая магчымасць праверыць, ці нашая радасць падчас Калядаў не была павярхоўнай і не мела на мэце толькі перакрычаць навакольны свет.

Затым адбылося асвячэнне попелу, якім святары пасыпалі галовы вернікаў - сімвал нашага ўваходжання на дарогу пакаяння і навяртання. Святары, пасыпаючы галовы вернікаў попелам, рабілі над імі знак крыжа, які азначае ачышчэнне і змёртвыхпаўстанне.

  7

  12

  21

Пасля абраду іерарх дадаў, што пасыпанне попелам, гэта не толькі сімвал пакоры і пакаяння, але і ўсведамленне сабе, што мы моцныя моцаю Бога.

Ангеліна Марцішэўская 

Фота: Ангеліна Пакачайла