
На заканчэнне місіі 7 лістапада а 12. 30 шматлікія вернікі ўдзельнічалі ў св. Імшы, галоўным цэлебрантам якой быў пробашч парафіі, ксёндз пралат Антоній Ханька. Кожны ўдзельнік набажэнства прынёс з сабой у святыню крыж, які быў асвечаны айцамі рэдэмптарыстамі. На памяць аб рэкалекцыях перад касцёлам быў адноўлены крыж і ўстаноўлена памятная мармуровая дошка. Кожны з вернікаў мог пацалаваць крыж і ўшанаваць яго. У гэты дзень вернікі, сабраныя на св. Імшы, атрымалі поўны адпуст.