7 лістапада у Пабрыгіцкім касцёле адбылася сустрэча Душпастырства журналістаў, супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і інтэрнэта. Пасля агульнай Эўхарыстыі ксёндз Павел Салабуда расказаў усім пра свой побыт на Сусветным кангрэсе каталіцкай прэсы ў Рыме. Ксёндз Павел паведаміў таксама пра тое, якія каталіцкія газеты і часопісы выдаюцца ў Беларусі. Падчас сустрэчы адбылася дыскусія аб тым, што яшчэ можна зрабіць для развіцця каталіцкай прэсы ў Беларусі. Наступная сустрэча Душпастырства запланавана на 5 снежня.