Skip to main content

Калядную акцыю па зборы падарункаў для дзяцей правёў "Карытас"

19 снежня ў гандлёвым цэнтры "Карона" у Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па зборы падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў. Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. 

Пасля міні-канцэрту пачалася непасрэдна сама акцыя. Валанцёры гродзенскага "Карытас" запрашалі наведвальнікаў гандлёвага цэнтра прыняць у ёй удзел і зрабіць падарункі для дзяцей на Божае Нараджэнне.

На заклік падарыць дзецям радасць адгукнулася шмат людзей, і амаль кожны зрабіў свой унёсак у добрую справу. Гледзячы на тых, хто ўжо дапамог, да акцыі далучаліся новыя людзі.

Да заканчэння акцыі было сабрана шмат канцылярскіх тавараў, сродкаў асабістай гігіены, цацак, абутку і адзення.

Паводле caritas.by