1 лістапада ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч адправіў урачыстую Святую Імшу ў парафіі Усіх Святых на старых могілках у Гродна, дзе пробашчам з’яўляецца кс. Яўген Барысюк. З гаміліяй звярнуўся да вернікаў кс. Аляксандр Мацкевіч, які заахвоціў сабраных не баяцца быць святымі. Увечары гэтага ж дня Ксёндз Біскуп узначаліў св. Імшу ў гродзенскай катэдры і звярнуўся да вернікаў з казаннем. Пасля св. Імшы адбыліся нешпары за памерлых і жалобная працэсія.