Skip to main content

Аплатковая сустрэча для міністрантаў, удзельнікаў хору "Каласанс" і іх бацкоў адбылася ў Шчучыне

вігілія шч 119 снежня ў шчучынскай парафіі айцоў-піяраў прайшла аплаткавая сустрэча дзяцей і моладзі з Літургічнай службы алтара, удзельнікаў моладзевага хору “Каласанс” і іх бацькоў. Трэці год запар такія сустрэчы збіраюць каля сотні ўдзельнікаў. Падобныя сустрэчы - гэта прыгожая традыцыя супольнай малітвы і супольнага стала бацькоў са сваімі дзецьмі.

 

вігілія шч 1

вігілія шч 2

Сустрэча пачалася супольнай малітвай - Вяночкам да Божай Міласэрнасці - ў парафіяльнай святыні. У малітве дзеці і бацькі прасілі аб супакоі ў сваіх сем’ях, а таксама маліліся за супакой у тых сем’ях, дзе яго няма. Пасля ўрачыстага благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамантам удзельнікі сабраліся ў катэхетычнай зале на далейшае святкаванне. Пасля дзялення аплаткай і складання адзін аднаму віншаванняў з нагоды блізкіх святаў Раства Хрыстова пачаліся розныя гульні і конкурсы. На заканчэнне на сустрэчу наведаўся св. Мікалай, які ўручыў дзецям і моладзі падарункі.

вігілія шч 4

вігілія шч 5

вігілія шч 6

вігілія шч 7

вігілія шч 8

вігілія шч 9

вігілія шч 3

Падрыхтаваў а. Віталій Слука 

Фота: Людміла Казлова, Дзмітрый Дзікевіч