25 кастрычніка кс.бп Аляксандр Кашкевіч адправіў у Новым Двары св. Імшу з нагоды сустрэчы святароў, якія скончылі Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю ў 2003 годзе. Па запрашэнні кс.пробашча Юрыя Кузьміча ў Новы Двор прыехала 13 ксяндзоў. Гэта была ўжо шостая сустрэча выпуска. З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс.дзекан Генрых Яблоньскі. На супольным абедзе пасля св. Імшы было вырашана, што наступная сустрэча выпускнікоў гэтага курса адбудзецца ў парафіі Нача, дзе пробашчам з’яўляецца кс. Аляксандр Адамовіч.