Skip to main content

Упершыню парэшткі св. Падрэ Піо будуць выстаўлены для ўшанавання ў базыліцы Святога Пятра

Парэшткі святога а. Піо з Петрэльчыны, шырока вядомага як Падрэ Піо, упершыню будуць выстаўлены ў рымскай базыліцы Святога Пятра ў наступным годзе. 

 

Ушанаванне парэшткаў святога працягнецца з 8 па 14 лютага 2016 падчас Святога Года Міласэрнасці. Інфармацыя прыйшла з сайта манастыра Святыня Святога Піо. Яго цела будзе выстаўлена падчас Папяльцовай серады. 

Ва ўсім свеце ў гэты дзень будзе прапанавана стаць «місіянерамі міласэрнасці». Папа Францішак абвясціў Юбілейны год Міласэрнасці падчас сваёй другой гадавіны ў якасці Папы. 

Св. Падрэ Піо меў рэпутацыю вялікага спавядальніка. Ён асабіста ведаў Папу Рымскага Яна Паўла II яшчэ да таго як ён стаў Папам. Праз шмат гадоў Пантыфік далучыў а. Піо да ліку святых 16 чэрвеня 2002 года падчас цырымоніі на перапоўненай плошчы Святога Пятра. 

Паводле Katolik.ru