13 кастрычніка, у свята Маці Божай Фацімскай, у шчучынскім касцёле распачалося 40–гадзіннае набажэнства з нагоды парафіяльнай урачыстасці, прысвечанай успаміну апякункі парафіі - Святой Тэрэсы Авільскай. Супольная малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, а таксама разважанні на тэмы веры, хрысціянскага жыцця і маральнасці – гэта галоўныя элементы сёлетняга 40–гадзіннага набажэнства.
Перажыць гэты час малітвы і сузірання вернікам дапамагае запрошаны кс. настаяцелем місіянер з ордэну Аблатаў Марыі Беззаганнай, айцец Пётр Бялевіч. На працягу гэтых трох дзён адбудуцца таксама канферэнцыі для мужчын, жанчын і моладзі з асобнымі тэмамі для разважанняў. Агульнай жа тэмай разважанняў будзе Святая Троіца. 15 кастрычніка а 12.00 гадзіне пройдзе ўрачыстая Святая Імша, якая завершыць урачыстасці.