11 кастрычніка клерыкі першага і другога курсаў Гродзенскай духоўнай семінарыі на чале з кс. рэктарам рушылі ў паломніцтва ў Вільню. Падчас паломніцтва семінарская супольнасць наведае Астрабрамскую Божую Маці, перад абразом якой будзе адпраўлена св. Імша. Сталася ўжо традыцыяй тое, што асобныя курсы Семінарыі штогод паломнічаюць да Божай Маці, каб прасіць патрэбныя ў семінарскай фармацыі ласкі.