У нядзелю, 3 кастрычніка, а 10.00 гадзіне ў Ліпнішках з нагоды двайнога юбілея – 500-годдзя ўтварэння парафіі і 100-годдзя будовы існуючага касцёла – адбылася ўрачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам кс.бпа Аляксандра Кашкевіча. Дададзім, што з нагоды гэтых гадавін сёлета ў траўні ў Ліпнішках адбылася гістарычная канферэнцыя, вынікам якой была выдадзеная кніга, што распавядае пра цікавыя старонкі гісторыі Ліпнішак. Уступ да кнігі напісаў кс.бп Аляксандр Кашкевіч.