Skip to main content

Хор "Каласанс" заспяваў у парафіі св. Пятра і Паўла ў Іўі

іўе 5У мінулую нядзелю, 10 мая, моладзевы хор "Каласанс", які ў гэтым годзе адзначыў 10 гадоў свайго існавання пры парафіі айцоў піяраў у Шчучыне, наведаў горад Іўе. Падчас паездкі хор упрыгожыў сваім спевам Эўхарыстыю ў парафіі св. Пятра і Паўла і выступіў з канцэртам у перапынку паміж св. Імшамі.

Парафіяне г. Іўе вельмі цёпла сустрэлі шчучынскую моладзь і дзякавалі ім за іх выступ гучнымі апладысментамі, а кс. пробашч Ян Гавецкі падрыхтаваў для харыстаў сюрпрыз.

іўе 3

іўе 1

іўе 2

іўе 4

Пасля канцэрту моладзь прайшла з экскурсіяй па гораду.

Падрыхтаваў а. Віталій Слука